ЛЕОНОВИЧИ ЛЯВОНАВIЧЫ  


Наш земляк
Гiстарычная спраўка.

Новік-Пяюн Сяргей (сапр. Новік Сяргей), нарадзіўся 27.08.1906 г. у вёсцы Лявонавічы Нясвіжскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям''і. Вучыўся ў Нясвіжскай расейскай гімназіі (1918-1924), скончыў беларускія настаўніцкія курсы ў Вільні (1926). За культурна-асветніцкую работу неаднаразова арыштоўваўся польскімі ўладамі. Адбыў пяцігадовую ссылку на Памор''і (1926-1931), у 1939 г. сядзеў у турме ў Баранавічах. У савецкі час працаваў інспектарам Слонімскага раённага аддзела народнай асветы (1939-1940), дырэктарам Слонімскага краязнаўчага музея (1940-1941). У час Вялікай Айчыннай вайны за сувязь з партызанамі прыгавораны фашысцкімі ўладамі да пакарання смерцю. Вызвалены партызанамі з Калдычаўскага лагера. Зноў працаваў дырэктарам Слонімскага музея (1944). 14.12.1944 г. арыштаваны, а ў сакавіку 1945 г. Ваенным трыбуналам войск НКУС Баранавіцкай вобласці асуджаны на 10 год пазбаўлення волі. Тэрмін адбываў на Калыме. 05.11.1958 г. рэабілітаваны Ваенным трыбуналам Беларускай ваеннай акругі. У 1959 г. вярнуўся на Беларусь. З 1960 г. жыве ў Менску. Сябра СП СССР з 1984 г.
У 1925 г. пачаў выступаць у віленскіх прагрэсіўных беларускіх газетах і часопісах з вершамі. У Вільні асобнымі выданнямі выйшлі п''есы «Цудоўная ноч» (1927), «Елка Дзеда Мароза» (1927), «Прадка над крыжам» (1939), у зборніку «Сцэнічныя творы» (1927) - п''еса «Пакой у наймы». Афармляў часопіс для дзяцей «Заранка» (1927-1931). Аўтар зборніка паэзіі «Заўсёды з песняй» (паэма, вершы, песні, творы для дзяцей, 1984), кніжкі вершаў для дзяцей «Зорачкі ясныя» (1986). Напісаў некалькі песень на свае вершы («Зорачкі», «Над Шчарай» і інш.).

“Дні лятуць. Песні з-за кратаў”

У гэтым годзе спаўняецца сто год з дня нараджэння паэта Сяргея Новіка-Пяюна. З гэтай нагоды прадзюсерскі цэнтр “Беларуская музычная альтэрнатыва” днямі парадаваў аматараў беларускай музыкі новым дыскам з серы “Беларускі музычны архіў”. Гэта трыб’ют беларускіх музыкаў на вершы беларускага паэта. А 20 лютага ў Чырвоным
касцёле ў Мінску адбылася прэзентацыя гэтага дыска.

Сяргей Новік-Пяюн належыць да тых беларускіх творцаў, якія перажылі вялікія пакуты сталінскага рэжыму. Акрамя 10 гадоў савецкіх лагераў, паэт арыштоўваўся таксама польскімі ўладамі за дзейнасць на ніве беларушчыны. Падчас вайны за працу з партызанамі фашысцкая ўлада прысудзіла яму смяротнае пакаранне. Аднак паэт не толькі змог перажыць вайну і сталінскія лагеры, але і нават дачакаўся вольнай Беларусі. Ён памёр у 1994 годзе.
Дыск на вершы Новіка-Пяюна выдаўца трыб’юту Віталь Супрановіч называе ўнікальным: “Дыск "Дні лятуць. Песні з-за кратаў” быў прысвечаны стагоддзю Сяргея Новіка-Пяюна. У мінулым годзе ў нас выйшаў дыск “Жыць для Беларусі” на вершы Ларысы Геніюш. Гэта быў эксперымент у серыі “Беларускі музычны архіў”, бо да гэтага дыскі былі прысвечаныя не асобам, а музыкам, кампазітарам. Дыск меў вялікі поспех, таму мы вырашылі зрабіць працяг. Альбом унікальны тым, што ён утрымлівае архіўныя запісы жывога голасу Пяюна, як ён чытае вершы і як спявае свае песні. Дыск атрымаўся вельмі рознастылёвым, там ёсць і рэп ад ЧПБ, і класічная музыка ад Ларысы Сімаковіч, бардаўская песня ад Віктара Шалкевіча і Таццяны Беланогай, так і рок-апрацоўкі ад гурту “PLAN”.
Народны паэт Беларусі Генадзь Бураўкін Новіка-Пяюна ведаў асабіста. Г.Бураўкін: “Я ведаў яго пры жыцці. Гэта быў вельмі мілы, слаўны, шчыры чалавек. Але лёс! Не дай Бог нікому такога. Тыя, літаральна дзве-тры песні, якія для яго былі вельмі дарагія, і якія заспяваў пасля Данчык, гэта сапраўды быў выдых беларускай спакутаванай душы. Ён зрабіў гэта вельмі паэтычна, шчыра, проста і лірычна. Гэта той выпадак, калі словы могуць жыць на такім высокім узроўні доўгія гады толькі з музыкай, а музыка толькі з гэтымі словамі. Яму гэта ўдалося зрабіць у свой час. Тое, што да людзей са спазненнем прыйшла ягоная творчасць, то зараз гістарычная справядлівасць бярэ сваё. Бо тое, чаго ён не атрымаў адразу пасля з''яўлення ягоных твораў, мы яму аддаем тады, калі яго ўжо з намі няма”.
Паводле “Польскага радыё для замежжа” (http://www.polskieradio.pl/zagranica/by/)

Биография, Новік-Пяюн Сяргей. Біяграфія.

Новік-Пяюн Сяргей (сапр. Новік Сяргей), нарадзіўся 27.08.1906 г. у вёсцы Лявонавічы Нясвіжскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям''і.
Вучыўся ў Нясвіжскай расейскай гімназіі (1918-1924), скончыў беларускія настаўніцкія курсы ў Вільні (1926). За культурна-асветніцкую работу неаднаразова арыштоўваўся польскімі ўладамі. Адбыў пяцігадовую ссылку на Памор''і (1926-1931), у 1939 г. сядзеў у турме ў Баранавічах. У савецкі час працаваў інспектарам Слонімскага раённага аддзела народнай асветы (1939-1940), дырэктарам Слонімскага краязнаўчага музея (1940-1941). У час Вялікай Айчыннай вайны за сувязь з партызанамі прыгавораны фашысцкімі ўладамі да пакарання смерцю. Вызвалены партызанамі з Калдычаўскага лагера. Зноў працаваў дырэктарам Слонімскага музея (1944). 14.12.1944 г. арыштаваны, а ў сакавіку 1945 г. Ваенным трыбуналам войск НКУС Баранавіцкай вобласці асуджаны на 10 год пазбаўлення волі. Тэрмін адбываў на Калыме. 05.11.1958 г. рэабілітаваны Ваенным трыбуналам Беларускай ваеннай акругі. У 1959 г. вярнуўся на Беларусь. З 1960 г. жыве ў Менску. Сябра СП СССР з 1984 г.
У 1925 г. пачаў выступаць у віленскіх прагрэсіўных беларускіх газетах і часопісах з вершамі. У Вільні асобнымі выданнямі выйшлі п''есы «Цудоўная ноч» (1927), «Елка Дзеда Мароза» (1927), «Прадка над крыжам» (1939), у зборніку «Сцэнічныя творы» (1927) - п''еса «Пакой у наймы». Афармляў часопіс для дзяцей «Заранка» (1927-1931). Аўтар зборніка паэзіі «Заўсёды з песняй» (паэма, вершы, песні, творы для дзяцей, 1984), кніжкі вершаў для дзяцей «Зорачкі ясныя» (1986). Напісаў некалькі песень на свае вершы («Зорачкі», «Над Шчарай» і інш.).

Запаліла ночка
Зорныя агні.
Спі, мая дачушка,
Любая, засні.
Над тваёй калыскай
Буду я спяваць,
Пра ката і мышку
Казачку казаць.
Пад акенцам кветачка
Дзіўная цвіце.
Мая крошка-дзетачка
З дня на дзень расце.
Вунь высока зорачка
Золатам блішчыць,
А мая дачушка
Штосьці ўсё не спіць.
З-за хмурынкі месячык
Беленькі ідзе,
За сабою зорачак
Карагод вядзе.
(С. Новік-Пяюн.)

Адзіны ў гісторыі

Яго — і не аднойчы! — як беларускага прапагандыста яшчэ да вайны арыштоўвала польская паліцыя, у сорак чацьвертым расстрэльвала фашысцкае СД (быў паранены, але прыкінуўся мёртвым, што і выратавала), прысуджалі да дзесяці гадоў зьняволеньня бальшавікі ў пераможным для іх сорак пятым (адбыў на Калыме — трынаццаць), а ён, вярнуўшыся на Радзіму амаль пэнсіянэрам, здолеў захаваць у душы дабрыню, сантымэнтальнасьць і нават нейкую дзіцячую наіўнасьць: выразаў з пэрыёдыкі свае творы або рэцэнзіі на іх, проста ўспаміны пра сябе і зьбіраў-наклейваў іх у сшытку — калекцыянаваў.
Не сумаваў ён, і калі яго, паэта з даваенным стажам, на чые вершы былі напісаны папулярныя песьні, доўга не прымалі ў Саюз пісьменьнікаў. Сябрам Саюзу ён стаў толькі за некалькі гадоў да сьмерці.
Ён ледзь не дацягнуў да дзевяноста (які генэтычны запас трываласьці быў у арганізьме гэтага чалавека!), але так і ня ўведаў, што менавіта ён, Сяргей Новік-Пяюн, зьяўляецца адзіным у гісторыі Беларусі літаратарам, якога арыштоўвалі тры рэжымы, што ненавідзелі адзін аднаго.


Ультрамодныя фарбы архіву

Серыя кампакт-дыскаў "Беларускі музычны архіў", якую вось ужо больш за пяць гадоў выдае лэйбл "БМАgroup", прэтэндуе стаць не толькі зборам айчынных музычных рарытэтаў (накшталт выданняў сусветна вядомых нашых кампазітараў С.Манюшкі, М.Равенскага, М.Агінскага), але і своеасаблівым Greatest Hits сучаснага поп-рынку. Менавіта такім атрымаўся трыб’ют-альбом геніяльнай беларускай паэтэсы Ларысы Геніюш "Жыць для Беларусі", з якога песні гуртоў "P. L. A. N. ", "zIGZAG", "Iris7" і сёння не выходзяць з абдымкаў прэстыжнейшых гіт-парадаў краіны.
Чарговы праект такога кшталту - дыск-прысвячэнне класіку беларускай песні і педагогу Сяргею Міхайлавічу Новіку-Пяюну, якому гэтым летам споўнілася б 100 гадоў (27.08.1906 - 26.08.1994). Альбом плануецца назваць "Дні лятуць" (паводле самай вядомай песні "Зорачкі" гэтага адзначанага яшчэ Янкам Купалам аўтара).
Сяргей Новік-Пяюн пражыў доўгае, але надта складанае жыццё. Дастаткова сказаць, што гэтая рамантычная творчая натура паспела адчуць смак турэмнай баланды і польскіх, і нямецкіх, і сталінскіх турмаў. Але слава песень Новіка-Пяюна дасягнула яшчэ больш разгорнутай геаграфіі: тыя ж знакамітыя "Зорачкі" выконвалі як свае народныя і французы, немцы, чэхі, украінцы… Славуты Данчык яшчэ пры жыцці аўтара выдаў у Нью-Йорку ў сваім выкананні і "Зорачкі", і "Вечар над Шчарай". Трапіў новікаўскі эвергрын і ў самы папулярны беларускі альбом рубяжа стагоддзяў "Я нарадзіўся тут", дзе "Зорачкі" выканаў Аляксандр Памідораў.
Натуральна, усе гэтыя версіі ўвойдуць і ў новы праект "БМАgroup", у якім акрамя таго выявілі жаданне прыняць удзел гурты "P. L. A. N. ", "zIGZAG", "Ростра", "Яраш & Піт". Але лэйбл звяртаецца і да больш маладых творчых сілаў з заклікам належным чынам адзначыць прыкметны юбілей таленавітага беларускага песняра. Жадаючыя, узяць удзел у праекце могуць зьвяртацца па тэл. 6490888, альбо пісаць на w1979@tut.by

Вітаўт МАРТЫНЕНКА.


Паэт, які заўсёды жыў песняй

27 жніўня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння беларускага паэта Сяргея Новіка-Пеюна.
Напярэдадні юбілею беларускага паэта Сяргея Новіка-Пеюна дастаў з паліц свайго хатняга архіва цэлую папку яго пісем, выразак з газет, паштовак, лістоў з вершамі. Яшчэ раз усё перачытаў, пераглядзеў, успомніў гэтага мужнага, цярплівага, таленавітага і сціплага чалавека. Лісты Сяргей Міхайлавіч пісаў вялікія, шчырыя, сур’ёзныя. У пісьмах заўсёды мяне называў па бацьку і на “вы”, а пры сустрэчах — на “ты” і проста па імені. На лістах абавязкова ставіў тры пячаткі: адна была з адваротным адрасам, на другой было напісана “Сяргей Міхайлавіч Новік-Пяюн г. Мінск”, а на трэцяй былі словы “Сяргей Новік-Пяюн”. Вось некалькі радкоў з яго пісем: “25 лістапада 1943 года па даносе правакатара мяне арыштавалі гестапаўцы і асудзілі на смерць за антыфашысцкую дзейнасць. Са слонімскага музея, дзе я працаваў і жыў, рабаўнікі пазабіралі ўсе мае рэчы, і ў тым ліку маю мандаліну. Чакаючы смерці ў адзіночцы слонімскага астрогу, я стварыў песню “Мандаліначка” і “запісаў” яе ў памяці…” (з пісьма ад 18 жніўня 1988 года); “Я некалькі разоў званіў у рэдакцыю тыднёвіка “Беларускае тэлебачанне і радыё”, каб звярталіся да чытачоў па-беларуску “добры дзень”, а не па-польску “дзень добры”! Па-беларуску спярша стаіць прыметнік, а пасля імя, а па-польску наадварот: спярша — імя, а пасля — прыметнік. А рэдакцыя, хоць абяцала выправіць памылку, працягвае далей яе друкаваць. Яшчэ пішуць “раніцой”, хаця па-беларуску трэба “раніцай”. Ужываюць польскае слова “мажліва” замест беларускага “магчыма”, “па крайняй меры” замест беларускага слова “прынамсі”. Шмат памылак робяць і тыя, што выкладаюць на філфаку, псуюць беларускую мову…” (з пісьма ад 20 лістапада 1988 года).
Сябраваў я з Сяргеем Міхайлавічам шмат гадоў. Ён часта наведваў Слонім, дзе жыла яго сястра, заходзіў да мяне ў рэдакцыю раённай газеты, дзе я працаваў. А калі я бываў у Мінску — забягаў да яго ў маленькую аднапакаёўку на вуліцы Купрыянава. Пра што толькі ён мне не расказаў!.. Але найбольш любіў распавядаць пра Слонім, пра мастака Антона Карніцкага, 180 карцін якога вывезлі немцы ў Германію падчас Другой сусветнай вайны, пра гісторыка і краязнаўца Язэпа Стаброўскага, пра генерала Яўгена Леашэню і пра іншых землякоў. Часта паэт згадваў пра сустрэчу з Янкам Купалам у Слоніме ў 1939 годзе, калі пясняр вяртаўся з Беластока з народнага сходу. Тады Сяргей Новік-Пяюн працаваў у Слоніме інспектарам павятовага аддзела народнай асветы. 12 лістапада 1939 года да яго ў аддзел народнай асветы зайшоў чалавек, павітаўся, а пасля спытаў, дзе жыве Гальяш Леўчык. Сяргей Новік-Пяюн адразу пазнаў у госцю Янку Купалу. Яны разам паехалі ў хатку да Гальяша Леўчыка, там пагутарылі, а пасля машына, на якой прыехаў Янка Купала, прывезла іх у цэнтр горада. На развітанне Янка Купала ў блакноце Сяргея Новіка-Пеюна напісаў пару слоў: “Міламу Сяргею Пеюну падчас сустрэчы ў Слоніме. Янка Купала. 14.11.1939 г.”. Пра гэты выпадак Сяргей Міхайлавіч згадваў мне часта. Ён вельмі ганарыўся, што хоць раз у жыцці меў сустрэчу з песняром беларускага народа.
Яшчэ ў 1938 годзе ў Слоніме Сяргей Новік-Пяюн разам са сваёй жонкаю Людмілай пачалі выдаваць на польскай мове (на беларускай мове польскія ўлады не дазволілі) “Газету Слонімскую”. Гэта быў тыднёвік, і выходзіў ён да верасня 1939 года…
Аднойчы я прыехаў да Сяргея Новіка-Пеюна ў Мінск, а ён адчыняе дзверы ў лагернай фуфайцы з нумарам на плячах. “Гэта мой сталінскі касцюм”, — сказаў Сяргей Міхайлавіч. А пасля сеў на табурэтку і ціха заспяваў свае славутыя “Зорачкі”:
Дні праходзяць, дні
адходзяць, дні лятуць,
Быццам рэк бурлівых
хвалі ўдаль бягуць.
Трэці год як на выгнанні
ў чужыне
Трэба мучыцца душой і
сэрцам мне…
(зборнік “Заўсёды з песняй”. Мн., 1984. С. 7).
З вачэй у паэта пакаціліся слёзы. Гэты выпадак памятаецца мне да сённяшніх дзён. Не верыцца, як змог выжыць Сяргей Новік-Пяюн у тых жыццёвых сітуацыях, у якіх ён бываў. Бо лёс яго не песціў. Пры Польшчы сядзеў у турме ў Баранавічах, у чэрвені 1941 года быў паранены, у 1943 годзе — арыштаваны слонімскім СД і асуджаны да пакарання смерцю. У турме захварэў на тыф. Хворага паэта немцы кінулі ў канцлагер Калдычэва, дзе крыху раней загінула яго жонка. А цешча з дзвюма ягонымі дочкамі ўцякла ў Польшчу, пасля чаго дзяцей сваіх Сяргей Міхайлавіч больш ніколі ў жыцці не бачыў.
4 ліпеня 1944 года немцы вялі вязняў на расстрэл. Сярод усіх быў і беларускі паэт. У час расстрэлу яго паранілі. Прыкінуўся мёртвым, а пасля схаваўся ў бліжэйшым лесе. Так застаўся жыць. А калі 10 ліпеня 1944 года савецкія войскі вызвалілі Слонім, Сяргей Новік-Пяюн пачаў працаваць тут дырэктарам мясцовага краязнаўчага музея. Але і гэта шчасце было нядоўгім. Вясною 1945 года, без прад’яўлення яму ніякіх афіцыйных абвінавачванняў, паэт быў зноў арыштаваны органамі НКУС на 10 гадоў пазбаўлення волі. Этапам яго адправілі ў пасёлак Нэлькан у Якуцію:
Плывуць дні за днямі,
як шэрыя хвалі.
Нам сніцца радзімага
неба блакіт.
Пад сопкай мы многа
сяброў пахавалі.
Тут снег нашай цёплай
крывёю заліт.
Праз краты нам
свецяць паўночныя зоры,
Бы шлюць прывітанне
ад роднай зямлі.
Сярэбраны месяц
схаваўся за горы,
І чорныя цені вакол заляглі…
(зборнік “Песні з-за кратаў”. Мн., 1993. С. 128-129).

У Беларусь Сяргей Новік-Пяюн вярнуўся ажно ў 1959 годзе. За плячыма ўжо былі 53 пражытыя гады, але трэба было пачынаць усё спачатку. Яго рэабілітавалі, а ў якасці “кампенсацыі” за гады, праведзеныя без віны ў турме, яму выдзелілі аднапакаёвую кватэру ў пяціпавярховым доме ў Мінску на вуліцы Купрыянава, 9, і датэрмінова прызначылі пенсію, залічыўшы год Калымы за два…
Ся


ЗАО "1 мая"
ЗАО “1 Мая” Несвижского района Уроки лидерства

Еще десять лет назад это хозяйство было в числе отстающих. Пока на предприятие на должность директора не пришел Игорь Макар. Грамотный руководитель с большим опытом работы в сельском хозяйстве сразу наметил стратегический план развития, и закрытое акционерное общество “1 Мая” стало одним из преуспевающих в республике. Вот уже несколько лет подряд механизаторы хозяйства занимают призовые места в соревновании по уборке зерновых и заготовке кормов. И если бы не дождливая погода, которая очень сильно повлияла на урожайность, то и в этом году победителей было бы гораздо больше.


Шаги к успеху
— Я пришел в это хозяйство в 1998 году, — рассказывает директор. — Сразу не знал, с чего начинать работу: и производственную, и социальную сферы нужно было воссоздавать практически с нуля. Был уверен, что успех предприятия в значительной степени зависит от добросовестного отношения работников к своему делу. А для этого нужно было обеспечить нормальные условия для работы — и на фермах, и в поле, и в мастерских. Но социальную сферу без определенных достижений в производстве создать невозможно. Поэтому решил первым делом оснастить хозяйство новой техникой. С большой благодарностью мы отнеслись к тому, что “Белагросервис” взял над нами шефство. Так мы приобрели современные трактора, сеялки, комбайны, прессы и много другой техники.
Очень важным для нас был и вопрос укрепления кормовой базы. Надои молока были на тот момент очень низкими, вместо привесов — отвесы... Поэтому мы старались раньше вспахивать поля, сеять и обрабатывать посевы по науке. Так добивались улучшения показателей в растениеводстве. Благодаря новой кормоуборочной технике нам удавалось убирать в день до тысячи тонн зеленой массы.
Стали заниматься селекционной работой в области животноводства. Больно было смотреть, как коровы из-за болезней, неправильного ухода не давали молока. В непригодном состоянии было доильное оборудование. Тормозило процесс развития и халатное отношение некоторых работников к своим обязанностям. Пришлось расформировать две группы коров.
Постепенно переходили к реализации областных, республиканских программ. Брали кредиты у государства, чтобы вывести предприятие на должный уровень развития. В результате упорного труда и внедрения передовых технологий хозяйство вышло на надой 6,3 тысячи литров молока от коровы. А в этом году рассчитываем получить 6,7—6,8 тысячи литров.
Чтобы иметь хорошие привесы, нужно было грамотно сбалансировать корма по питательным веществам. Механизировали погрузку и раздачу кормов, стали закупать добавки — шроты, премиксы. Для выкармливания маленьких телят (а закупили мы около пяти тысяч голов молодняка) приобретали заменители молока. Это было гораздо выгоднее, чем выпаивать цельным. Молоко сдавали на завод, заменители цельного молока покупали по более низкой цене. Так экономились средства.
Вскоре отремонтировали дороги, заасфальтировали территории вокруг животноводческих комплексов, обновили фермы, сенажные емкости, весовое и сушильное хозяйство, приобрели новое холодильное оборудование для ферм, построили новую заправку.
Забота о людях
Как только предприятие вышло на достаточно высокий уровень развития, начали вкладывать средства в совершенствование социальной сферы. На протяжении пяти лет Игорь Николаевич добивался того, чтобы в деревню Леоновичи пришел газ. С помощью ЗАО “1 Мая” удалось отремонтировать фельдшерско-акушерский пункт, два клуба, возродить церковь.
Сегодня в хозяйстве отремонтированы мастерские, преобразился и комплекс по откорму крупного рогатого скота “Дубейки”. Здесь есть все удобства для работающих: комната для приема пищи, для отдыха, душевые, гардероб.
А такого банно-прачечного комбината, как в деревне Солтановщина, нет даже в Несвиже. “Уютные раздевалки, гостиная, хорошо оборудованная парная, бассейн очень нравятся нашим посетителям, — рассказывает заведующая комбинатом Наталья Третьяк. — Людей устраивают цены: всего одна тысяча рублей за баню и 800 — за стирку килограмма сухого белья. Раньше в психологии деревенских жителей было как-то не принято “выносить сор из избы”, но сегодня в наше хозяйство приезжает работать все больше молодых людей с современными взглядами на жизнь. Потому и клиентов у нас всегда много”.
Игорь Николаевич считает, что уровень развития социальной сферы в хозяйстве все равно пока еще оставляет ожидать лучшего. Но не надеется на чью-то помощь, а прикладывает все силы для того, чтобы добиться намеченных целей. Каждый год на территории сельского Совета строится пять-восемь домиков для молодых специалистов. И они с большой охотой едут сюда работать после окончания учебы. “Раньше молодые специалисты отрабатывали два года и уходили, — продолжает разговор директор. — А сейчас ситуация изменилась. Им нравится у нас работать, они понимают, что их талант, трудолюбие востребованы в сельском хозяйстве. И предприятие от этого оказывается только в выигрыше”.
Цифры и факты

В хозяйстве содержится 6745 голов скота, в том числе 730 — дойное стадо. Плотность КРС на 100 гектаров сельхозугодий — 119,5 головы. За 8 месяцев текущего года надой молока на корову составил 4602 кг, товарность молока — 91,4 процента.
Производство основных видов животноводческой продукции на 100 га сельхозугодий: молока — 585,3 центнера, мяса — 220,7 центнера. Среднесуточные привесы КРС составляют — 721 грамм, на откорме — 848.
Рентабельность производства молока — 50,7 процента, мяса — 40,5.
9565 тонн зерна собрали в ЗАО “1 Мая”. Урожайность — 50,3 ц/га. Ведется уборка кукурузы на зерно (160 га), рассчитывают получить еще около 1,2 тысячи тонн зерна.
В лучшие сроки завершен сев озимых на площади 1,3 тысячи гектаров.
450 гектаров занимают плантации сахарной свеклы, уборка которой в самом разгаре. Каждый гектар дает в среднем по 400 и более центнеров сладкого корня.
К началу октября в хозяйстве было заготовлено 15,5 тысячи тонн сенажа и свыше 6 тысяч тонн силоса.
За 8 месяцев текущего года выручка от реализации продукции составила 6,249 млрд. рублей. (Для сравнения: в минувшем году — 5,508 млрд.). Прибыль — 1 млрд. 101 млн. рублей (509 млн.).

Марина КУЗЬМИЧ, “НГ”


Ccылки на другие страницы, посвященные Леоновичам и их жителям
Познакомься с народом
Напишите мне


 
Hosted by uCoz